На борце зніклага над Атлантычным акіянам самалёта беларусаў не было

На борце зніклага ўчора над Атлантычным акіянам авіялайнера Air France беларускіх грамадзян не было. Нагадаем, ён выконваў рэйс з Бразіліі ў Францыю і праз чатыры гадзіны пасля ўзлёта знік з экранаў радараў. На борце самалёта знаходзіліся 216 пасажыраў і 12 членаў экіпажу. Як паведамляе БелаПАН, гэтым рэйсам ляцелі грамадзяне 32 краін, найбольш французаў, бразільцаў і немцаў. Сярод пасажыраў былі двое палякаў і адзін расіянін.