На Браншчыне затрымалі калону беларускіх грузавікоў з металаломам
30 тон металалома, які нелегальна перапраўляўся з Беларусі ў Расію, затрымалі бранскія мытнікі. Спачатку яны спынілі два аўтамабілі з грузам, а пасля, паміж беларускай
вёскай Палессе і бранскай вёскай Фашное, цэлую калону з чатырох
грузавых аўтамабіляў. Імі кіравалі грамадзяне Беларусі.
Зараз аўтамабілі з грузам змешчаныя на склад часовага затрымання, а супраць кіроўцаў распачатыя 6 справаў аб адміністрацыйным правапарушэнні.
http://www.tks.ru
Зараз аўтамабілі з грузам змешчаныя на склад часовага затрымання, а супраць кіроўцаў распачатыя 6 справаў аб адміністрацыйным правапарушэнні.
http://www.tks.ru