На ЦТ па гісторыі Беларусі не было ніводнага выдалення
Але 5,4% зарэгістраваных абітурыентаў не з'явіліся на іспыт.
22 чэрвеня на цэнтралізаваным тэставанні па гісторыі Беларусі не было ніводнага выпадку выдалення з іспыту. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалая Фяськова.
На іспыт зарэгістраваліся 17 тысяч 369 абітурыентаў. Але 932 з іх (5,4%) не з'явіліся на тэсты. Па словах Фяськова, прыкладна столькі ж зарэгістраваных абітурыентаў ня з'яўляліся і год, і два таму.
За 90 хвілін абітурыенты мусілі адказаць на 50 пытанняў.
Фота — tv-lida.by