На ЦТ па грамадазнаўстве 62 абітурыенты атрымалі па 100 балаў
На цэнтралізаваным тэставанні па грамадазнаўстве 62 абітурыенты атрымалі па 100 балаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі.
Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў адзначыў, што сярод іх 32 выпускнікі сярэдніх школ, 28 — гімназій, 2 — ліцэяў,
Нуль балаў атрымаў толькі адзін удзельнік ЦТ па грамадазнаўстве, інфармуе БЕЛТА.
Раней намеснік прэм'ер-міністра, старшыня дзяржкамісіі па кантролю за ўступнымі іспытамі Наталля Качанава паведаміла, што ЦТ на 100 балаў сёлета здалі ўжо 330 чалавек (для параўнання, у мінулым годзе — 277). Па беларускай мове па 100 балаў набралі 50 абітурыентаў, па рускай — 86, па біялогіі і матэматыцы — па 25, па гісторыі Беларусі — 14, па хіміі — 1, па фізіцы — 34, па замежных мовах — 33.
За парушэнні на ЦТ з аўдыторый было выдалена 14 чалавек (12 — за наяўнасць мабільнага тэлефона і 2 — за шпаргалкі).