На Дашкевіча пачалі крымінальную справу за хуліганства
Упраўленне унутраных спраў Мінгарвыканкама паведаміла, што адбылося са Змітром Дашкевічам. Паводле іх інфармацыі 18 снежня ў 18.30 у аператыўна-дзяжурную службу Фрунзенскага РУЎС г.Мінска звярнуўся Віталь Рымашэўскі і заявіў, што, па іх звесткам, быў выкрадзены "сябра" яго ініцыятыўнай групы Зміцер Дашкевіч. Па дадзеных заяўніка, аб выкраданні яму стала вядома з інтэрнэту, невядомыя людзі схапілі Дашкевіча, пасадзілі яго ў мікрааўтобус і павезлі ў невядомым кірунку.
Аднак у гэты час Дашкевіч прымаў самы актыўны ўдзел… у бойцы! паведамляе ГУЎС Мінгарвыканкама. Аб тым, што ў двары жылога дома па вул. Я.Брыля трое хуліганаў збіваюць двух хлопцаў, па тэлефоне паведаміў відавочца бойкі. Супрацоўнікі міліцыі спынілі бойку і тым самым выратавалі двух маладых людзей ад трох хуліганаў, сярод якіх апынуўся Дашкевіч.
Усе ўдзельнікі канфлікту былі неадкладна дастаўленыя ў Маскоўскае РУЎС Мінску. Адзін з пацярпелых сур'ёзна пацярпеў ад хуліганаў, таму яму спатрэбілася дапамога медсупрацоўнікоў – для гэтага ён быў дастаўлены ў 9-ю гарадскую клінічную лякарню.
ГУУС адзначае, што Дашкевіч з двума сваімі прыяцелямі Лобавым Эдуардам і Лазар Дзянісам, беспадстаўна кулакамі і металічнымі абцугамі збілі двух грамадзян. Па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа. Хлопцыі дастаўленыя ў ГУЎС Мінгарвыканкама.