На фінале вяслярскага чэмпіянату тры спартоўцы страцілі прытомнасць

На чэмпіянаце свету па веславанні ў Брэсце ўдзельнікі валіліся ад перагрузкі, трэнеры ад млявасці, а заўзятары ад сонца. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё адзін з супрацоўнікаў спартова-медыцынскай службы. Толькі за адзін дзень 25 ліпеня пасля фінішу медыкі фактычна вярнулі свядомасць тром веслярам. Учора упалі з веласіпеда два трэнеры. У аднаго складаны пералом, у другога глыбокі парэз. Прычына – млявасць. Прычыну млявасці медык дакладна не назваў.

Адзін са спартоўцаў атрымаў пераломы двух пальцаў: яму на руку ўпала лодка, калі яе ставілі на рэлінг. Аказвалі медычную дапамогу і шматлікім заўзятарам Чэмпіянату U23.

Нягледзячы на спёку (большасць дзён чэмпіянату ў Брэсце было за 30 градусаў у ценю) летальных вынікаў не было.