На Гродзеншчыне за адсутнасць флікераў выпісана ўжо 300 штрафаў
За два тыдні, што прайшлі пасля прыняцця новый рэдакцыі Адміністрацыйнага кодэкса, у Гродзенскай вобласці да адказнасці за адсутнасць флікера ў цёмны час сутак прыцягнута больш за 300 чалавек. Пра гэта паведамляе газета "Гродненская правда". Кожны з "неасветленых" пешаходаў заплаціў штраф — ад 35 да 105 тысяч рублёў. Флікер каштуе ад 2 тысячаў рублёў.
Нагадаем, з 23 лютага флікеры трэба насіць не толькі на загарадных неасветленых дарогах, але нават пераходзячы дарогі ў неасветленых месцах у межах гарадоў.
Нагадаем, з 23 лютага флікеры трэба насіць не толькі на загарадных неасветленых дарогах, але нават пераходзячы дарогі ў неасветленых месцах у межах гарадоў.