На лонданскай Алімпіядзе беларусы патрапяць пад пільную праверку на допінг?

Арганізатары лонданскай Алімпіяды заявілі, што на Гульнях-2010 будуць прымацца беспрэцыдэнтныя захады па выяўленні выпадкаў спажывання забароненых рэчываў. Адзін з прадстаўнікоў антыдопінгавай службы аргкамітэта Алімпіяды Джонатан Харыс заявіў, што тэставанні будуць праводзіцца "больш разумна", чым было дагэтуль. Цяпер пад "максімум увагі" патрапяць тыя краіны, дзе зафіксаваныя найбольш частыя выпадкі спажывання забароненных рэчываў, інфармуе "Прессбол".

Датычнасць беларускіх спартоўцаў да допінгавага скандалу на Алімпіядзе ў Пекіне можа прыцягнуць большую ўвагу антыдопінгавай службы да нашай алімпійскай дружыны ў Лондане.