На Мінскім моры пройдзе марафон па пояс у вадзе

Незвычайны марафон адбудзецца 2 жніўня на Мінскім моры. Бегуны адолеюць 5 кіламетраў, прычым дыстанцыю ў 500 метраў ім належыць прабегчы па пояс у вадзе. Як піша газета "Рэспубліка", для спаборніцтваў адабраныя 20 узроставых груп, самая малодшая — 15—17 гадоў. Пераможцаў забегаў на Мінскім моры чакаюць прызы.

Такія спаборніцтвы ў нас у краіне праводзяцца толькі ў другі раз. А вось у суседняй Польшчы, адкуль і была запазычаная ідэя, гэтыя відовішчы ўжо больш як дзясятак гадоў нікога не дзівяць.