На незалежныя СМІ Еўрасаюз вылучае 500 тыс.еўра
Са студзеня 2008 года Еўрасаюз распачынае рэалізацыю праграмы падтрымкі незалежных беларускіх СМІ, бюджэт якой складае 500 тыс. еўра. Пра гэта паведаміў першы дарадца, каардынатар па сувязях з Беларуссю прадстаўніцтва Еўракамісіі ва Украіне і Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель 7 снежня на брыфінгу для беларускіх журналістаў у Кіеве.
Паводле яго, праект накіраваны найперш на падтрымку друкаваных і Інтэрнэт-СМІ. Апроч навучальных праграмаў для журналістаў праграмай прадугледжаная публікацыя рэкламных матэрыялаў пра дзейнасць Еўракамісіі.
"БелаПАН"