На Піншчыне ў засаду патрапіў украінскі "караван" з кантрабандай
Пяць украінцаў на пяці павозках былі затрыманыя на Піншчыне беларускімі памежнікамі. Яны нелегальна перайшлі мяжу і паспелі прасунуцца на 1,5 кіламетры ўглыб беларускай тэрыторыі.
Як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы Памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка, на "караван" нашыя памежнікі натрапілі пасля паведамлення паветранай выведкі.
Кантрабандысты везлі 39 сумак з рэчамі, 71 бутэльку гарэлкі і 9 каністраў з дызельным палівам. Цяпер іх справай займаецца пінская мытня.