На прадпрыемстве ў Светлагорску цела рабочага наматала на вал

Як паведамляе БелаПАН, трагедыя адбылася ў антыкаразійным цаху "Светлагорск-Хімвалакно". 54-гадовы загінулы працаваў гуміроўшчыкам, у абавязкі яго брыгады ўваходзіла прарызіньванне труб.

Паводле слоў калег загінулага, яны закончылі падаваць сырую гуму на вал і пайшлі ў іншае аддзяленне, а гуміроўшчык застаўся сабраць свае рэчы. Яго цела, наматанае на вал, знайшоў майстар.


 

Фота — onliner.by