На штрафах за спадарожнікавыя антэны Мінск можа атрымаць да 2 міл. долараў

Мінгарвыканкам рыхтуе рашэнне па ўпарадкаванні ў горадзе кандыцыянераў і спадарожнікавых талерак на фасадах будынкаў. Агенству “БелТА” пра гэта паведаміў галоўны архітэктар Мінску Віктар Нікіцін.

Паводле Нікіціна, у апошні час працэс устаноўкі гэтага абсталявання стаў некантраляваным, і з 10,5 тыс. антэнаў толькі 40 ўсталяваныя ў адпаведнасці з патрабаваннямі мясцовай адміністрацыі.

Таксама ў Мінску налічваецца 2,5 тыс. кандыцыянераў, большасць з якіх усталяваныя без распрацоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі, што стварае аварыйную сітуацыю.

У той жа час паводле Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях самавольныя ўстаноўкі могуць быць пакараныя штрафам у памеры ад 2 да 15 базавых велічыняў. Такім чынам, толькі на спадарожнікавых антэнах горад можа зарабіць ад 620 да 4650 мільёнаў рублёў.

Паводле БелТА, Хартыя-97, "Эканамічная газета"