На сталічны аўкцыён па продажы кватэр прыйшоў толькі адзін чалавек

Толькі адзін чалавек прыйшоў на аўкцыё па продажы 24 кватэр па вуліцы Ясеніна, 38. На таргі выстаўляліся 24 кватэры, але нават па пачатковым кошце не было ахвотны іх набываць, адзначае сайт select.by. Арганізатары аўкцыёну прапанавалі адзінаму яго ўдзельніку на выбар любую кватэру. У выніку ён купіў двухпакаёвае жытло.

Дарэчы, рынак нерухомасці перажывае не самыя лепшыя часы. Напрыклад, на другасным рынку за мінулы год кошты на кватэры зваліліся прыкладна на 26%. А за 6 месяцаў 2010 года кошты на другасным рынку сталіцы зменшыліся прыкладна яшчэ на 6%.