На верталёце, які разбіўся ў Якуціі, было 11 дзяцей, сярод іх — немаўляты
Большасці дзяцей ад 2 да 12 гадоў, немаўлятак было двое.
Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на прэс-цэнтр МУС Расіі. Нагадаем, верталёт Мі-8 здзейсніў "жорсткую пасадку" раніцай у аўторак у 45 кіламетрах ад аэрапорта. Ён ляцеў з пасажырамі (агулам на борце было 28 чалавек) з якуцкага пасёлка Дэпутацкі ў вёску Казачую. Дагэтуль значныя сілы выратавальнікаў не могуць знайсці месца падзення, яны спасылаюцца на кепскае надвор'е і адсутнасць у лесе дарог.
Раней паведамлялася, што з 28 чалавек 19 загінулі, аднак гэтую інфармацыю дагэтуль афіцыйна не пацвердзілі.