На Віцебшчыне 15 неплацельшчыкаў "камуналкі" засталіся бяз даху над галавой
Камунальныя службы Віцебскай вобласці падалі ў суд пазовы аб высяленні з кватэр 124 кватэраздымшчыкаў. Нагодай стала пратэрмінаваная запазычанасць па квартплаце. Па рашэнні судоў, 23 даўжнікі перасяліліся ў менш камфортнае жытло. А вось яшчэ 15 злосных неплацельшчыкаў зусім пазбавіліся даху над галавой.
Акрамя таго, у суды пададзеныя пазовы аб адключэнні ад унутрыдамовых сетак 34 тыс. уладальнікаў кватэр. Больш за 10 тыс. кватэраздымшчыкаў ужо не могуць карыстацца вадой і электраэнергіяй з-за непагашаных абавязкаў па квартплаце.
БЕЛТА