На Віцебшчыне абмяжуюць продаж спіртнога падчас хрысціянскага посту?
З такой прапановай ад імя абласной пракуратуры выступіў намеснік пракурора Віцебшчыны Уладзімір Гук.
У каментары "Комсомольской правде" ён заявіў, што гэта толькі адна з шэрагу мер па прафілактыцы п'янства, якія прапануе пракуратура. Плануецца таксама запрашаць святароў традыцыйных канфесій на пасяджэнні саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку.
Мяркуецца, што на час пастоў будзе абмежаваны час продажу спіртнога і зменшаны асартымент алкагольных напояў — пераважна за кошт танных пладова-ягадных вінаў. Пакуль што гэтая прапанова знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі.
Фота — travelnews24.ru