На юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па пляжным валейболе беларусы ўзялі 4-е месца
Сур'ёзнага поспеху на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы (U-20) дамаглася беларуская пара Аляксандр Дзядкоў і Яўген Вішнеўскі. Яны змаглі заняць чацвёртае месца. Турнір Дзядкоў і Вішнеўскі пачалі ў групе “D”, дзе атрымалі тры перамогі: над аўстрыйцамі Карайман/Зідль — 2:1 (15:21, 21:17, 15:7), расіянамі Кувічка/Ганчароў — 2:0 (21:18, 21:15) і партугальцамі Пугам і Мірандам — 2:0 (21:16, 21:17).
У раўндзе плэй-оф беларускія спартоўцы спярша саступілі ў першым матчы італьянцам Лупа/Біга 1:2 (19:21, 21:12, 12:15). Затым Аляксандр і Яўген адолелі трэцюю сеяную пару турніру французаў Салмон/Луаці — 2:0 (21:15, 22:20). Не выстаялі пад напорам беларусаў і немцы Флюген/Дрослер — 2:1 (19:21, 21:19, 15:13) і славакі Патак і Херыш — 2:0 (21:14, 21:13). Такім чынам, нашы валейбалісты апынуліся ў паўфінале, дзе саступілі ўкраінцам Самадай/Папоў — 1:2 (14:21, 21:18, 11:15). У матчы за трэцяе месца беларусы прайгралі іспанцам Кастыза/Боўза — 1:2 (21:13, 17:21, 13:15).
Чэмпіёнамі Еўропы сталі палякі Вайтасік/Лязніцкі, адзначае "Спорт-Беларусь".