Напярэдадні Алімпійскіх гульняў пройдуць Дні беларускай культуры ў Кітаі

Напярэдадні Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне пройдуць Дні беларускай культуры ў Кітаі. Пра гэта паведаміў намеснік міністра культуры Беларусі Віктар Кураш.
Намеснік міністра нагадаў, што многія беларускія гарады маюць шчыльныя, у тым ліку пабрацімскія адносіны з кітайскімі гарадамі.

У прыватнасці, Мінск з'яўляецца горадам-пабрацімам кітайскіх Пекіна і Чанчуня. Паводле інфармацыі Кураша, у Мінску вучацца 269 кітайскіх студэнтаў, у тым ліку 187 — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, 4 — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, 78 — у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва.

БелаПАН