Напярэдадні "Славянскага базару" ў Віцебску затрыманы Сяргей Каваленка
Віцебскага актывіста, умоўна асуджанага за вывешванне бела-чырвона-белага сцяга на навагодняй елцы, вінавацяць у парушэнні рэжыму. Сяргея затрымалі ўвечары 8 ліпеня, быццам бы за спазненне дахаты. Асуджаны ўмоўна павінен пасля 9-й гадзіны вечара знаходзіцца дома. Незадоўга да гэтага часу побач з пад'ездам, дзе жыве Каваленка, з'явілася некалькі міліцыянтаў, якія загарадзілі дзверы і не ўпускалі яго, — піша "Белорусский партизан".
Па словах маці актывіста Лідзіі Каваленкі, супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол аб парушэнні рэжыму загадзя і запісалі ў сведкі яе суседзяў. Жанчына занепакоеная тым, што гэты пратакол можа стаць прычынай для ўжо другога папярэджання Сяргею. Наступствы могуць быць сур'ёзныя: умоўнае пакаранне можа быць замененае на "хімію" або турэмнае зняволенне.
Сёння адываецца суд і над малодшым братам актывіста, Віталём Каваленкам. Напярэдадні яго затрымалі ў горадзе нібыта за нецэнзурную лаянку. Віталь катэгарычна адмаўляе абвінавачванне. Ён упэўнены, што яго, як і брата, "ізалююць" на час правядзення "Славянскага базару".