Напярэдадні Вялікдня мужчына цяжка збіў сваю жонку-дэкрэтніцу

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, 4 траўня праваахоўнікі атрымалі паведамленне з лякарні аб цяжка збітай мясцовай жыхарцы. 40-гадовая жанчына туды трапіла з тупой траўмай жывата, разрывам кішэчніка, вострым перытанітам.



Міліцыянты высветлілі, што цялесныя пашкоджанні пацярпелая атрымала дома ад п'янага мужа. Ён пражывае разам з жонкай, якая, дарэчы, знаходзіцца ў адпачынку па даглядзе за дзіцём.



47-гадовага мужчыну не затрымлівалі, аднак крымінальную справу распачалі. За нанясенне цяжкіх цялесных яму пагражае да 8 год пазбаўлення волі.