Наркадылер набываў рэцэпты на псіхатропныя рэчывы за Br10-20 тысяч
10 гадоў пазбаўлення волі пагражае 64-гадовай жанчыне, участковаму доктару-тэрапэўту, якая за 10-20 тысяч рублёў прадавала рэцэпты на псіхатропныя прэпараты, паведамляе БелаПАН. Як высветлілі аператыўнікі Ленінскага РУУС Мінска, пакупніком спецыфічнай прадукцыі быў 28-гадовы мінчанін, які набываў па рэцэптах небяспечныя рэчывы. Потым ён перапрадаваў іх з 5-10 кратнай нацэнкай сярод наркаманаў. Маладога чалавека затрымалі, а на доктара завялі крымінальную справу — за атрыманне хабару.