Наступнае паседжанне Палаты прадстаўнікоў пройдзе 14 верасня
На сённяшняй пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў пытанне пра дату прэзідэнцкіх выбараў агучана не было. Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына неўзабаве сышла на нараду ў ЦВК.
У парадку дня былі абвешчаныя толькі раней агучаныя дакументы — бюджэт на 2011 год, Падатковы і Бюджэтны кодэксы
Як перадае з Палаты прадстаўнікоў карэспандэнт Еўрарадыё Зміцер Лукашук, на паседжанне таксама з'явіліся старшыні Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў, кіраўнік Савета бяспекі, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, намеснік Генпракурора. Таксама на паседжанне прыйшлі замежныя дыпламаты, акрэдытаваныя ў Беларусі.




Як перадае з Палаты прадстаўнікоў карэспандэнт Еўрарадыё Зміцер Лукашук, на паседжанне таксама з'явіліся старшыні Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў, кіраўнік Савета бяспекі, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, намеснік Генпракурора. Таксама на паседжанне прыйшлі замежныя дыпламаты, акрэдытаваныя ў Беларусі.




Падатковы кодэкс Палата прадстаўнікоў прыняла за 15 хвілінаў
10:57 07.09.10
Зміцер Лукашук
Праект закона аб унясенні зменаў і дадаткаў у Падатковы кодэкс дэпутатам прадставілі кіраўнік Мінфіну Андрэй Харкавец і намеснік старшыні адпаведнай камісіі ПП Мечыслаў Касцюк.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні. Заўваг і пытанняў да дакладчыкаў не ўзнікла. На прыняццё закону дэпутатам спатрэбілася менш за 15 хвілінаў.
Праект закону аб унясенні дадаткаў і змен у Бюджэтны кодэкс таксама прадстаўляў сп.Харкавец. На зацверджанне гэтага закону ў першым чытанні дэпутатам спатрэбілася яшчэ менш часу. Ізноў пытанняў і заўваг да дакладчыкаў не было.
Наступным дэпутаты разглядаюць праект закону аб бюджэце Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы на 2011 год. Яго плануецца адразу разгледзіць у двух чытаннях. З дакладам выступае міністр працы і сацабароны Марыяна Шчоткіна.
Сесія Палаты прадстаўнікоў можа закончыцца да абеду
11:18 07.09.10
Зміцер Лукашук
Ужо традыцыйна за 15 хвілінаў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў разгледзілі праект закону аб бюджэце Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на 2011 год. Прычым прынялі яго адразу ў двух чытаннях.
У парадку дня засталося адно пытанне - праект закона аб рэспубліканскім бюджэце на 2011 год. Калі дадатковых пытанняў дэпутаты разглядаць не стануць, то сесія можа скончыцца яшчэ да абеду.
Ярмошына сышла з Палаты прадстаўнікоў для ўдзелу ў пасяджэнні ЦВК
11:37 07.09.10
Зміцер Лукашук
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына сышла з авальнай залы Палаты прадстаўнікоў для ўдзелу ў пасяджэнні ЦВК. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла сакратарка Ярмошынай.
Паводле яе словаў, гэта ўнутранае пасяджэнне па пытаннях арганізацыі працы ЦВК. Між тым, яна запэўніла, што першы раз чуе пра тое, што прэзідэнцкія выбары, нібыта, ужо прызначаныя на 12 снежня.
Харкавец: інфляцыя і рост цэн не нівеліруюць рост заробку
11:50 07.09.10
Зміцер Лукашук
Праект закона аб рэспубліканскім бюджэце на 2011 год прыняты Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні.
Перад гэтым, пасля праслухвання даклада міністра фінансаў Андрэя Харкаўца, раптам з'явіліся пытанні. Дэпутат Мацкевіч пацікавіўся, ці не прывядзе рост зарплаты бюджэтнікаў на рост цэн? Харкавец паабяцаў, што інфляцыя і рост цэн не нівеліруюць рост заробку.
Паводле яго слоў, зробяць гэта з дапамогай датацый з бюджэта і кантролем за ростам цэнаў. Дэпутаты пацікавіліся і коштам на энерганосьбіты, закладзеныя ў бюджэт. Але Харкавец кошт не назваў. Ён сказаў, што трэба дачакацца перамоўшчыкаў з Масквы.
Фота Змітра Лукашука