Наталля Пяткевіч можа выступіць на “Сацыяльным маршы”, калі захоча

На “Сацыяльны марш”, які мусіць прайсці ў Мінску 4 лістапада, арганізатарамі запрошаныя вышэйшыя беларускія службоўцы.  Аргкамітэт па падрыхтоўцы акцыі накіраваў афіцыйныя запрашэнні Наталлі Пяткевіч, намесніку старшыні Адміністрацыі прэзідэнта, Сяргею Сідорскаму, прэм’ер-міністру Беларусі, Вадзіму Папову, спікеру Палаты прадстаўнікоў і Леаніду Козіку, старшыню Федэрацыі прафсаюзаў.

У прыватнасці, Пяткевіч прапануецца не толькі паўдзельнічаць у маршы, але і выступіць на ім, давесці пазіцыю ўладаў па праблеме ліквідацыі сацыяльных льготаў. Таксама арганізатары “Сацыяльнага маршу” спадзяюцца на папярэднюю сустрэчу з Пяткевіч, паведамляе “Хартыя-97”.

Нагадаем, што на гэта спадзяваліся і арганізатары “Еўрапейскага маршу”, але Пяткевіч даслала ім ліст, у якім прапанавала скантактавацца з мэрам сталіцы Міхаілам Паўлавым.