NATO гатова паспрабаваць аднавіць палітычны дыялог з Беларуссю
"Пасля таго як беларускія ўлады зрабілі крокі па паляпшэнні ўнутрыпалітычнай сітуацыі, NATO гатова паспрабаваць аднавіць палітычны дыялог з Беларуссю", - заявіў намеснік памочніка генеральнага сакратара Паўночнаатлантычнага альянсу Роберт Сіманс. Прадстаўнік NATO зазначыў, што яшчэ некалькі гадоў таму "выбары ў
Беларусі і пераслед апазіцыйных лідэраў выклікалі занепакоенасць не
толькі NATO, але і іншых міжнародных арганізацый". Цяпер, паводле яго
слоў, сітуацыя ў краіне "крыху палепшылася".
Сіманс зазначыў, што жаданне развіваць палітычныя адносіны - "двухбаковы працэс". Так, ён указаў, што яго прыезд у Мінск - першы за доўгія гады візіт высокага прадстаўніка NATO. Роберт Сіманс выказаў спадзяванне, што ў Брусель па запрашэнні прыедзе "высокі беларускі чыноўнік", каб узяць удзел у сустрэчы паслоў пры альянсе.
Апрача таго, NATO прыняло рашэнне аб пашырэнні адносінаў з амбасадай Беларусі ў Бруселі і кіраўніком місіі Уладзімірам Сянько.
БелаПАН