Наваполацкі "Нафтан" выйшаў у лідэры футбольнага чэмпіянату краіны

Па выніках мінулых 12 красавіка матчаў другога тура наваполацкі "Нафтан" выйшаў у лідэры футбольнага чэмпіянату краіны сярод каманд вышэйшай лігі.

Каманда Ігара Кавалевіча выйграла ў Гродна ў "Нёмана", які ўзначальвае былы трэнер "Нафтана" Вячаслаў Акшаеў, з лікам 2:1.

Дзейсны чэмпіён барысаўскі БАТЭ у гасцях разыйшоўся мірам з жодзінскім "Тарпеда" — 0:0, а ў матчы сталічных "Дынама" і МТЗ-РІПА мацнейшымі апынуліся дынамаўцы — 2:0.

Першыя перамогі атрымалі дэбютанты: "Граніт" (Мікашэвічы) — "Смаргонь" — 3:0, "Дарыда" (Ждановічы) — "Савіт" (Магілёў) — 0:1.

Іншыя вынікі: "Днепр" (Магілёў) — "Шахцёр" (Салігорск) — 2:2, "Гомель" — "Дынама" (Брэст) — 2:0, "Віцебск" — "Лакаматыў" (Менск) — 0:0.

Наступны тур адбудзецца 20 красавіка, а 16 красавіка пройдуць першыя паўфінальныя матчы Кубка Беларусі.

Становішча каманд: "Нафтан" — 6 ачкоў (розніца мячоў 4-1), "Граніт" — 4 (4-1), "Дынама" (Мн) — 4 (4-2), "Гомель" — 4 (3-1), "Шахцёр" — 4 (3-2), "Віцебск" — 4 (2-1), БАТЭ — 4 (1-0), МТЗ-РІПА — 3 (4-2), "Савіт" — 3 (2-2), "Лакаматыў" — 2 (2-2), "Нёман" — 1 (3-4), "Тарпеда" — 1 (0-1), "Днепр" — 1 (2-4), "Смаргонь" — 1 (2-5), "Дарыда" — 0 (0-2), "Дынама" (Бр) — 0 (0-6).

БелаПАН