Навучанне ў беларускіх ВНУ з 1 верасня даражэе на 20%

Пра падаражэнне ў эфіры Першага нацыянальнага тэлеканала заявіў начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Раманюк:

"Было прынята рашэнне на ўзроўні ўрада павялічыць кошт навучання ў вышэйшых навучальных установах, але не больш чым на 20%".

Чыноўнік нагадаў, што ў 2012/2013 навучальным годзе кошт навучання не змяняўся, а стаўка тарыфнага разрада ў краіне павялічвалася тройчы.

Пры гэтым ВНУ атрымаюць права ў залежнасці ад сваёй эканамічнай сітуацыі самастойна вырашаць, наколькі паднімаць кошты за навучанне. Кошт будзе адрознівацца ў залежнасці ад формы навучання, а таксама ад курсу. “На 1-м курсе яна можа быць вышэйшая, чым на 4-м ці 5-м”, — дадае Сяргей Раманюк.

Фота: svit24.net.