Навукоўцы стварылі аргкамітэт руху "За без'ядзерную Беларусь"
У Беларусі створаны аргкамітэт руху групы навукоўцаў "За без'ядзерную Беларусь". У яго ўвайшлі Ягор Фядзюшын, Юрый Варонежцаў, Георгій Лепін, Іван Нікітчанка і інш. Аргкамітэт абяцае, што паспрабуе "дастукацца да розуму ўсіх
чыноўнікаў". Яны катэгарычна супраць будаўніцтва ў нашай краіне АЭС.
На паседжанні аргкамітэту руху "За без'ядзерную Беларусь" прыняты зварот да навукоўцаў Беларусі і іншых краін свету. У ім адзначаецца, што "краінай, якая найбольш пацярпела ад так званага мірнага атаму, з'яўляецца Беларусь".
Таму навукоўцы выступаюць за недапушчальнасць размяшчэння на тэрыторыі краіны ядзернай зброі і яе элементаў, будаўніцтва АЭС і захоўвання ядзерных адходаў, паведамляе БелаПАН.