Найджэл Гулд-Дэвіс стаў амбасадарам Вялікабрытаніі ў Беларусі

Найджэл Гулд-Дэвіс прызначаны амбасадарам Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі. Да гэтага ён быў часовым павераным у справах Вялікабрытаніі ў Мінску. У інтэрв'ю БелаПАН Н.Гулд-Дэвіс заявіў, што на працягу апошніх месяцаў ён вельмі палюбіў нашу краіну.

Нагадаем, што Н.Гулд-Дэвіс раней працаваў першым сакратаром па эканамічных пытаннях у амбасадзе Вялікабрытаніі ў Расіі. У Мінск прыбыў у канцы жніўня 2007 года. Выконваў абавязкі раздзела дыпмісіі, бо прызначаны летась новы амбасадар Вялікабрытаніі Майкл Хэдак так і не змог прыступіць да выканання сваіх абавязкаў з прычыны хваробы. Ранейшы амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Браян Бенет з'ехаў у канцы чэрвеня 2007 года ў сувязі з заканчэннем службовых паўнамоцтваў.