Найвялікшы пентхаус у свеце выставілі на продаж за $50 млн

У Коста-Рыка выставілі на продаж найвялікшы ў свеце пентхаус, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на замежныя інфармагенцтвы. Трохпавярховы пентхау будзе знаходзіцца ў 14-павярховым жылым комплексе, які месціцца на адным з пляжаў гораду Пунтанарэс, сталіцы аднайменнай правінцыі. У кватэры будзе 10 спальняў, 13 лазенак, сталовая на 58 чалавек, тэнісны корт, верталётная пляцоўка і басейн на даху. Агульная плошча апартаментаў — 6 360 квадратных метраў. За іх выстаўляюць кошт у 50 мільёнаў долараў. Кошт астатніх кватэраў у гэтым комплексе вагаецца ад 473 тысяч да 3 мільёнаў 300 тысяч долараў. Жылы комплекс яшчэ будуецца, яго скончаць толькі ў 2012 годзе.