Назіральнікі ад СНД сустрэнуцца з прэтэндэнтамі на пасаду прэзідэнта
Місія назіральнікаў ад СНД хоча сустрэцца з прэтэндэнтамі на пасаду прэзідэнта Беларусі, іх прадстаўнікамі, а таксама з прадстаўнікамі ўлады і выбарчых камісій. Пра гэта паведаміў кіраўнік місіі, выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, інфармуе БелаПАН. Па яго словах, у абавязкі місіі будзе ўваходзіць назіранне за выбарчай кампаніяй і яе асвятленнем у СМІ.
Доўгатэрміновыя назіральнікі ад СНД павінны пачаць працу ў Беларусі 20 кастрычніка. Чакаецца, што іх будзе каля 35 чалавек. Кароткатэрміновае назіранне пачнецца за тры дні да даты галасавання. У ім будзе задзейнічана каля 400 прадстаўнікоў краін Садружнасці.