Неўзабаве будзе прынятая працэдура вылучэння адзінага кандыдата?

На наступным тыдні лідэры апазіцыі павінны прыняць працэдуру вылучэння адзінага кандыдата ад дэмсіл на прэзідэнцкія выбары. Пра гэта паведаміў старшыня грамадзянскай ініцыятывы "Рада беларускай інтэлігенцыі" Уладзімір Колас. Паводле яго слоў, прыняцце працэдуры пройдзе на пасяджэнні, арганізаваным Радай беларускай інтэлігенцыі.

Як паведаміў Колас у інтэрв'ю БелаПАН, Андрэй Саннікаў яшчэ не вызначыўся са сваім удзелам у гэтым працэсе, а Аляксандр Мілінкевіч і Алесь Міхалевіч адмовіліся ўдзельнічаць у ім.