Новы старшыня БСДП (Грамада) кажа пра немагчымасць чарговага расколу

Па словах Анатоля Сідарэвіча, экс-лідар партыі Анатоль Ляўковіч наўрад ці здолее раскалоць сацыял-дэмакратаў. Пра гэта новаабраны старшыня паведаміў у каментары Еўрарадыё.  Сідарэвіч: "Не, я не баюся чарговага расколу сацыял-дэмакратычнай партыі. Да гэтай высновы мяне прыводзяць назіранні за паводзінамі дэлегатаў з'езду. Дэмарш таварыша Ляўковіча выклікаў... Ну, трэба было прысутнічаць у зале і чуць і бачыць, як рэагавалі на гэта таварышы, якія былі на з'ездзе".

Зрэшты, па словах новага старшыні, ён не будзе супраць, калі Анатоль Ляўковіч створыць у партыі с ваю фракцыю.

Нагадаем, што раней сацыял-дэмакратычная партыя перажывала раскол практычна пасля кожнага пераабрання лідара. У выніку гэтага ў краіне існуе каля паўдзясятка сацыял-дэмакратычных партыяў, якія дзейнічаюць як цалкам легальна, так і ў статусе аргкамітэтаў.