Новыя правілы беларускай мовы ад мытні! (Фота)
Мытнікі выправілі памылкі ў беларускамоўнай дэкларацыі, замяніўшы беларускія словы русізмамі. Мытня нарэшце паправіла ўсе 46 памылак у дэкларацыі на беларускай мове. Пры гэтым беларускія словы, напісаныя дагэтуль правільна, чамусьці ўзялі ды замянілі русізмамі. У “папраўленай” дэкларацыі блогер malishevsky, здавалася б, налічыў 6 памылак.
Але ж, згодна са слоўнікам (Русско-белорусский словарь Минск, БелЭн, 1993 год), гэта нібыта і не памылкі. Былі "Выбуховыя прыстасаванні" — сталі “узрыўныя ўстройствы”. У слоўніку сць і такое слова — узрыўны. Але навошта спатрэбілася мяняць?
Было “атрутлівыя рэчывы”. Тут памылка! Можна было паправіць на “атрутныя”, але мытня чамусьці напісала “ядавітыя”. Ёсць у слоўніку і такое слова. Фармальна памылкі няма!
А што няправільнага было ў слове “пазначаць” — яно раптам стала… “памячаць”?
Слова “іншыя” замянілі на “другія”.
Дарэчы, у першым варыянце дэкларацыі пісалі “сумма” — з дзвюма “м”, ужывалі выразы кшталту “сведкі аб таварах”, “друкарныя выданні”, “кампетычныя” органы, “налічная” і “ўключая”.