Нямеччына па-ранейшаму падтрымлівае ідэю стварэння войска Еўрасаюза
Нямеччына заўжды падтрымлівала ідэю стварэння войска Еўрасаюза. Такую заяву зрабіў міністр замежных спраў Нямеччыны Гіда Вестэрвелле на канферэнцыі па праблемах бяспекі ў Мюнхене.
На яго думку, войска ЕС мусіць быць здольнае хутка і эфектыўна рэагаваць у крызісных сітуацыях, дзеючы на карысць усёй міжнароднай арганізацыі, а не на карысць нейкай дзяржавы, якая ў яе ўваходзіць. Гэтыя ўзброеныя сілы павінны падпарадкоўвацца Еўрапарламенту, цытуе словы Гіда Вестэрвелле УНІАН.
Паводле нямецкага міністра, стварэнне войска ЕС надасць гэтай арганізацыі большай палітычнай вагі. Адначасова спадар Вестэрвелле адзначыў, што ўзброеныя сілы Еўрасаюза не накіраваныя супраць кагосьці канкрэтна, а іх стварэнне не мусіць парушыць сістэму бяспекі, якая склалася ў свеце.