Нямеччына падтрымала польска-швецкі праект "усходняга партнёрства"
Польска-швецкі праект "усходняга партнёрства" падтрымала Нямеччына. Пра гэта ўчора заявіла ў Гданьску канцлер Ангела Меркель на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ерам Польшчы Дональдам Тускам. Нагадаем, "усходняе партнёрства" прапануе стварэнне форума
рэгіянальнага супрацоўніцтва краін ЕС з Украінай, Малдовай, Грузіяй,
Азербайджанам і Арменіяй, а таксама - пакуль толькі на экспертным
узроўні - з Беларуссю.
Як паведамляе РИА "Новости", рэалізацыя праекта мусіць прывесці да адмены візавага рэжыму ЕС са згаданымі краінамі, а таксама да стварэння зоны свабоднага гандлю паслугамі і таварамі.
Як паведамляе РИА "Новости", рэалізацыя праекта мусіць прывесці да адмены візавага рэжыму ЕС са згаданымі краінамі, а таксама да стварэння зоны свабоднага гандлю паслугамі і таварамі.