Па прымежных раёнах Беларусі ідзе хросны ход з Крыжом Еўфрасінні Полацкай

14 чэрвеня пачаўся хросны ход з Крыжом Еўфрасінні Полацкай па прымежных раёнах Беларусі. Акцыю Дзяржаўны памежны камітэт прымеркаваў да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Дня памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і 25-годдзя ўсталявання Сабора беларускіх святых. Як паведамляе БелаПАН, хросны ход пачаўся ў Полацку з цырымоніі ўручэння памежнікам Полацкага памежнага атраду харугвы з малюнкам Архістратыга Міхаіла, нябеснага заступніка органаў памежнай службы. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць прадстаўнікі воінскіх частак Полацкага гарнізона, кіраўніцтва Полацку і Наваполацку, а таксама парваслаўныя святары Полацкай епархіі.

На шляху падарожжа Крыжа Еўфрасінні Полацкай адбудуцца набажэнствы, у якіх разам з праваслаўнымі вернікамі прымуць удзел і вайскоўцы памежных атрадаў.

3 ліпеня Крыж вялебнай Еўфрасінні Полацкай вернецца ў Крыжа-Ўзвіжанскі сабор на тэрыторыі Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку.