Па Ўшаччыне і Полаччыне пройдзе другі этап чэмпіянату Беларусі па аўтаралі

Другі этап чэмпіянату Беларусі па аўтаралі пройдзе 7-8 лютага ў Віцебскай вобласці. На цяперашні час у спісе ўдзельнікаў лічацца ўжо 16 экіпажаў.  Ралійныя спецучасткі пракладзеныя па тэрыторыях Ушацкага і Полацкага раёнаў, іх агульная працягласць налічае амаль 85 км.

Першы этап чэмпіянату Беларусі адбыўся ў снежні. У ралі прынялі ўдзел гоншчыкі з Беларусі, Літвы, Латвіі ды Расіі. Першае месца ў абсалютным заліку заняў расійскі экіпаж у складзе Сяргея Угера і Трафіма Чыкіна. Найлепшы беларускі экіпаж — Андрэй Цыганкоў і Мікалай Вінаградаў — заняў трэцяе месца. Чэмпіянат Беларусі сёлета складаецца з пяці этапаў.

БЕЛТА