Пад Гомелем затрымалі педафіла, які выдаў сябе за міліцыянта

Па звестках міліцыянтаў, якія перадае БелаПАН, два хлопчыкі гулялі ўвечары 13 студзеня недалёка ад дома, у адным з раёнаў Гомеля. Да іх пад'ехалі "Жыгулі", з якіх выйшаў мужчына ў камуфляжнай куртцы. Ён прадставіўся супрацоўнікам міліцыі, спытаў у дзяцей, чаму ў іх няма флікераў. Затым сказаў, што трэба ехаць у аддзел міліцыі для складання пратаколу і штрафу. Хлопчыкі селі ў аўтамашыну да незнаёмца, які павёз іх у бок лесу.



Калі дзеці вярнуліся і распавялі бацькам пра здарэнне, тыя адразу ж звярнуліся ў міліцыю. У эфір неадкладна былі перададзеныя прыкметы меркаванага злачынца.



Па абвешчаных прыкметах зламысніка згадаў прапаршчык міліцыі Аляксандр Ярохаў. Прыкметы нагадалі яму мужчыну, які працаваў недалёка ад яго дома. Мужчыну затрымалі. Ён апынуўся жыхаром Гомельскага раёна. Цяпер вядуцца следчыя дзеянні.



Фота — mk.ru