Пад Гродна знайшлі вялікую плантацыю дзікага маку
Ля вёскі Бакуны ў Гродненскім раёне міліцыя і памежнікі знайшлі плантацыю дзікага маку. Гэта найбуйнейшая плантацыя з тых, што знайшлі сёлета ў Беларусі, паведамляе БелаПАН. 8 гектараў маку знаходзіліся ў памежнай зоне. Расліны, што ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы, былі спаленыя. Няма прыкметаў таго, што плантацыю стварылі штучна.