Пад Калінінградам з’явіцца расійска-беларускі лагер "Балтыйскі Артэк"
Дзіцяча-моладзевы лагер "Балтыйскі Артэк" плануецца пабудаваць у Калінінградскай вобласці. Гэтая ініцыятыва абмяркоўвалася 20 лютага на сёмым пасяджэнні Савета па доўгатэрміновым супрацоўніцтве абласцей, міністэрстваў, органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі з Калінінградскай вобласцю Расіі.
Сродкі на будаўніцтва лагера прадугледжваецца выдзеліць з бюджэту Саюзнай дзяржавы. Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага ўрада, "Балтыйскі Артэк" будзе ўяўляць сабою шматфункцыянальны комплекс, дзе адначасова змогуць адпачываць 2 тысячы чалавек. Плануецца, што лагер будзе круглагадовым.
БелаПАН