Пад Ляхавічамі гарэў камбайн, каля Століна — азімая пшаніца (фота)
Узгаранне камбайна, які працаваў на жніве, адбылося ўдзень 24 ліпеня каля вёскі Падлаззе.
У яго гарэў маторны адсек. Выратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне за 15 хвілін. Агонь знішчыў таксама два заднія колы. Прычына ўзгарання пакуль невядомая.
Як інфармуе прэс-служба МНС, учора каля вёскі Сямігосцічы Столінскага раёна гарэла поле са збожжам. Агонь знішчыў каля 10 гектараў азімай пшаніцы, каля 30 гектараў удалося выратаваць. Не выключаецца, што пажар мог узнікнуць, як вынік дзіцячых гульняў з агнём.


Фота — МНС