Падчас эстафеты алімпійскага агня ў Канберы былі затрыманні

Сем чалавек былі затрыманыя падчас эстафеты алімпійскага агня ў сталіцы Аўстраліі Канберы.  Эстафета даўжынёй 16 кіламетраў пачалася з традыцыйнай цырымоніі абарыгенаў, затым яна прайшла па берагах возера Берлі Грыфін да будынка аўстралійскага парламента і завяршылася ў парку Садружнасці.

Нягледзячы на тое, што кітайскіх гледачоў на эстафеце было значна больш, чым тых, хто выказваў пратэстныя настроі, некалькі інцыдэнтаў усё ж адбыліся.

Інтэрфакс