Падрыхтаваны зварот да сусветнай супольнасці аб непрызнанні выбараў
Уладзімір Някляеў і Андрэй Саннікаў чакаюць ад міжнародных назіральнікаў сумленнай ацэнкі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Пра гэта яны заявілі 18 снежня на сумеснай прэс-канферэнцыі ў Мінску, паведамляе БелаПАН. Як падкрэсліў Някляеў, выбары ўжо не могуць быць прызнаныя свабоднымі і справядлівымі. Кандыдаты ў прэзідэнты на апошнім этапе выбарчай гонкі былі практычна адхілены ад СМІ, не маглі супрацьстаяць падману, які ліўся на іх з экранаў тэлевізараў, заявіў Някляеў.
Апрача таго, як зазначыў палітык, ва ўчастковых выбарчых камісіях практычна няма прадстаўнікоў кандыдатаў у прэзідэнты.
Саннікаў заявіў, што чакае "абсалютна сумленнай ацэнкі ўсёй працэдуры выбараў, галасавання ад усіх назіральнікаў: БДІПЧ АБСЕ, СНД, Грузіі".
Як паведаміў Някляеў, ужо гатовы сумесны зварот кандыдатаў у прэзідэнты да сусветнай супольнасці. "У гэтай заяве ясна сказана, што выбары несвабодныя, несправядлівыя і іх ні ў якім разе нельга прызнаваць. Ні з якімі агаворкамі", — зазначыў Някляеў. З гэтай заявай палітыкі маюць намер выступіць адразу пасля заканчэння галасавання.