"Палітвайскоўца" Змітра Хведарука забралі са шпіталя супрацоўнікі КДБ

Зранку 11 верасня падчас абходу лекары паведамілі Змітру Хведаруку, што стан яго здароўя нездавальняючы і ён яшчэ не менш за тыдзень будзе знаходзіцца ў шпіталі. Але праз 15 хвілінаў, паведамляе Радыё "Свабода", у палату зайшлі супрацоўнікі КДБ і загадалі хлопцу тэрмінова збірацца. Яны паведамілі, што адвязуць яго ў вайсковую частку. Нагадаем, ад 7 верасня Зміцер Хведарук, які служыць у Жодзінскай вайсковай частцы паводле "палітычнага" прызыву, праходзіў абследаванне ў мінскім вайсковым шпіталі.