Палітыкі "новага пакалення" гатовыя несці адказнасць за лёс краіны
Група маладых грамадскіх і палітычных лідэраў Беларусі заявілі пра гатоўнасць несці адказнасць за лёс краіны, а таксама аб сваім аб`яднанні для дасягнення рэальных перамен у ёй. Сярод іх — Павел Севярынец, Артур Фінькевіч, Алесь Лагвінец, Наста Палажанка, Сяргей Салаш, Зміцер Дашкевіч, Юрый Губарэвіч, Алесь Міхалевіч, Алесь Зарамбюк. Паводле слоў сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Паўла Севярынца, у беларускім дэмакратычным руху "наспела змена пакаленняў". На яго погляд, "намаганні ранейшых пакаленняў беларускіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў прывялі да ўмацавання палітычнай незалежнасці краіны, але не поўнасцю вырашылі задачы яе нацыянальнага і духоўнага адраджэння, эканамічнага дабрабыту".
На думку Севярынца, мысленне прадстаўнікоў старога пакалення палітыкаў прывяло да стагнацыі ў дэмакратычным руху, калі лідэры розных палітычных сілаў не могуць дамовіцца паміж сабою дзеля дасягнення агульных мэтаў.
Для аб`яднання сваіх мэтаў шэраг маладзёжных грамадскіх і палітычных лідэраў падпісалі маніфест. Яны заяўляюць, што вітаюць рашэнне Еўрасаюза ўключыць краіну ў праграму "Усходняе партнёрства", ухваляюць умацаванне эканамічных, культурных і навуковых сувязяў Беларусі з Еўрасаюзам і супрацоўніцтва Еўрасаюза з беларускай грамадзянскай супольнасцю і палітычнымі партыямі, падтрымліваюць дзеянні лідэра руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча па наладжванні адносінаў Беларусі з ЕС для ўмацавання незалежнасці краіны на ўмовах дэмакратызацыі і павагі правоў чалавека.
БелаПАН