Палякі аднавілі памятны крыж ля Палацу Прэзідэнта (фота)

Днямі група вернікаў аднавілі на Кракаўскім прадмесці крыж, які харцэры паставілі паўгода таму, як напамін і знак жалобы аб аўтакатастрофе 10 красавіка пад Смаленскам. 
Нагадаем, некалькі месяцаў пад крыжом адбываліся сутычкі прыхільнікаў свецкай дзяржавы з кансерватыўнымі вернікамі, якія абаранялі крыж. 

Потым крыж быў перанесены ў прэзідэнцкую капліцу і ў касцёл Св. Ганны, што выклікала хвалю пратэстаў сярод прыхільнікаў кансерватыўнай апазіцыі і Касцёла.

Новы крыж усталяваны групай вернікаў з заклікам да ўладаў, каб пабудавалі мемарыял ў памяць загінулага прэзідэнта Леха Качыньскага.