Памерла турыстка з Нямеччыны, якой на Гаваях акула адкусіла руку

Акула атакавала немку, калі яна была ў 50 метрах ад берага, і адкусіла правую руку. Пацярпелую дасталі з вады і адправілі ў шпіталь. Лекары ацэньвалі яе стан як крытычны.


Варта адзначыць, што гэта быў сёмы напад акулы на чалавека ў раёне Гавайскіх выспаў у 2013 годзе і чацвёрты каля выспы Маўі.

У ліпені на адным з пляжаў Бразіліі акула напала на маладую дзяўчыну (гл. відэа). У 18-гадовай турысткі была вялікая страта крыві, ёй прыйшлося ампутаваць нагу вышэй калена. Праз дзень яна памерла.

Фота — infokart.ru