"Памятайце пра цану гэтага супраціву і завяршыце справу" — абаронцы Марыупаля

У Марыупалі ўкраінскія вайскоўцы апынуліся ў блакадзе, але працягваюць змагацца / Anadolu Agency
У Марыупалі ўкраінскія вайскоўцы апынуліся ў блакадзе, але працягваюць змагацца / Anadolu Agency

Абаронцы Марыупаля з 36-й брыгады марской пяхоты запісалі відэазварот. Яны кажуць, што працягваюць змагацца, у тым ліку дзякуючы веры украінцаў.

"На гэтай веры мы пратрымаліся так доўга. Мы не пакінулі свае пазіцыі. Мы засталіся верныя і застаемся верныя заўсёды", — кажа адзін з марпехаў.

Апошнім часам абаронцы Марыупаля апынуліся ў блакадзе, няма падвозу ні зброі, ні харчавання. Марпехі просяць памятаць "пра цану гэтага супраціву" і завяршыць справу.

Расійскія СМІ раніцай паведамлялі, што супраціў у Марыупалі захоўваецца толькі ў прамзоне горада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.