Партыя БНФ лічыць, што спыніла рост мыта на аўтамабілі
Партыя БНФ судзіцца з ЦВК. Падставай для разбору ў Вярхоўным судзе стала тое, што 20 траўня партыі адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы для правядзення рэферэндума супраць падвышэння пошлін на аўтамабілі, паведамляе БелаПАН. З адпаведнай ініцыятывай партыя БНФ выступіла ў снежні 2009 году. Пытанне, якое партыя прапанавала вынесці на рэферэндум, гучала так: "Ці падтрымліваеце вы захаванне мытных пошлін на ўвоз у Рэспубліку Беларусь легкавых аўтамабіляў замежнай вытворчасці на ўзроўні 26 лістапада 2009 году?"
ЦВК не зарэгістравала ініцыятыўную групу, бо палічыла, што пытанне не носіць дакладнага характару. Адказы на такое пытанне, маўляў, можна інтэрпрэтаваць па-рознаму.
Разам з тым Партыя БНФ лічыць свае дзеянні паспяховымі. Лідэр партыі Аляксей Янукевіч мяркуе: тое, што ад 1 ліпеня мыта на ўвоз аўтамабіляў для фізічных асобаў не павысіцца, - дасягненне менавіта дзеянняў БНФ.